Навіны

Гісторыі і парафіяльныя падзеі

  • Галоўная
  • Новости
  • 2 ліпеня ў Будславе адбудзецца парафіяльны фэст з удзелам біскупаў і новапрэзбітэра

2 ліпеня ў Будславе адбудзецца парафіяльны фэст з удзелам біскупаў і новапрэзбітэра

У сераду 2 ліпеня ў Будславе адбудзецца традыцыйны парафіяльны фэст у адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай.

У апошнія гады галоўныя ўрачыстасці у Нацыянальным санктуарыі адбываюцца ў першую суботу ліпеня і распачынаюцца ўжо напярэдадні. Таксама сёлета Будслаўскі фэст, які ЮНЕСКА занесла ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбудзецца 4 і 5 ліпеня (праграма ТУТ>>>).

Разам з тым, 2 ліпеня ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначаецца ўрачыстасць яе Галоўнай Апякункі — Маці Божай Будслаўскай.

У сувязі з гэтым у дзень урачыстасці ў будслаўскай базыліцы адбудуцца цэлебрацыі з магчымасцю атрымання адпусту паводле наступнага раскладу:

  • 10.00 – св. Імша; цэлебрацыю ўзначаліць наймалодшы беларускі іерарх, біскуп Андрэй Зноска з Пінска
  • 12.00 – св. Імша; цэлебрацыю ўзначаліць першы каталіцкі іерарх у сучаснай гісторыі Касцёла ў Беларусі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч
  • 18.00 – прыміцыйная св. Імша, якую будзе цэлебраваць ксёндз Аляксандр Шыманскі, новапрэзбітэр з Мінска

Пробашч парафіі  Унебаўзяцця Найсвяцйешай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік ад імя парафіянаў сардэчна запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнага святкавання адпустовай урачыстасці.

На YouTube-канале Нацыянальнага санктуарыя вядзецца прамая трансляцыя цэлебрацый з будслаўскай базылікі.

Маці Божая Будслаўская, Нацыянальны санктуарый у Будславе

«Тут хвалу нашага Бога і майго Сына, і маё заступніцтва заўсёды будзеце мець. Гэтае месца я выбрала сабе як надзейны прытулак грэшным людзям.»
з аб'яўлення Маці Божай у Будславе
Рэлігійная абшчына «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі»
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н., аг. Будслаў, вул. Чырвоная плошча 8
УНП 600195666

+375 (1797) 4-87-70
+375 (29) 365-83-01

email парафіі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.